Падзяка за ўшанаванне памяці воінаў Першай сусветнай вайны



Слонімскі грамадскі і рэлігійны актывіст, імам-старшыня аб’яднання мусульман Слонімшчыны, былы намеснік муфція Беларусі Сулейман Байрашэўскі атрымаў Падзяку ад старшыні сходу-курултая Рэспублікі Башкартастан за актыўны ўдзел у рабоце па ўшанаванні памяці ўраджэнцаў Башкартастану, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны.

???????????????????????????????

Падзяку спадару Байрашэўскаму ўручыў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі.

Яшчэ ў 1992 годзе Сулейман Байрашэўскі арганізаваў у Слоніме мусульманскае рэлігійнае таварыства і стаў яго кіраўніком, а больш канкрэтна — аднавіў праз 48 гадоў. Як кіраўнік мусульманскай абшчыны, ён найперш звярнуў увагу на ўпарадкаванне мусульманскіх могілак, якім 300 гадоў. Могілкі знаходзяцца ў лясным масіве каля пяці кіламетраў ад горада. Займаюць яны плошчу 2,7 гектары зямлі. Сярод памерлых слонімцаў-мусульман, там ёсць шмат магіл вайскоўцаў-мусульманаў, якія загінулі альбо памерлі ад атрыманых ранаў падчас Першай сусветнай вайны. Гэтыя вайскоўцы былі родам з Уфінскай, Казанскай і Самарскай губерняў Расеі.

На могілках паспелі тады паставіць агульны помнік-абеліск. А на кожнай магіле цяпер зроблены надгробныя пліты з пазначэннем прозвішча, імя і палка, дзе служыў і з якой губерні паходзіў вайсковец. Усё гэта, дзякуючы Сулейману Мацвеевічу і іншым мусульманам, падтрымліваецца ў належным у Слоніме стане і сёння.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара