Паэт-пчаляр Мікола Папека просіць прыпыніць выкананне прысуду



Паэт-пчаляр Мікола Папека з Пружаншчыны звярнуўся да старшыні Берасцейскага абласнога суда Антона Гушчына з просьбай вынесці пратэст на прадмет прыгавора Берасцейскага раённага суда  ад 8 чэрвеня 2021 года.

Мікола Папека асуджаны раённым судом  па “карагоднай” справе ў Берасці да 2 гадоў “хіміі” з накіраваннем у папраўчую ўстанову.  Папека таксама просіць прыпыніць выкананне прысуду. Другую заяву накіраваў у Берасцейскі абласны дэпартамент выканання пакаранняў з просьбай накіраваць яго ў бліжэйшую куплінскую камендатуру, гаворыць Мікола Папека:

– Прыйшла першая вестачка, што яны маюць права, але не абавязаныя прыпыніць выкананне прысуду. Хто б сумняваўся?! Які прысуд, такое ў іх і права. Звяртаўся ў Дэпартамент выканання пакарання ў Берасці, каб яны мяне размеркавалі адбываць пакаранне ў Куплін Пружанскага раёна, дзе бліжэй. Берасцейскі дэпартамент вельмі хутка адказаў, што яны гэтым не займаюцца. Навошта яны існуюць, цяжка зразумець.

Мікола Папека не спадзяецца на станоўчае рашэнне сваіх просьбаў. Пакуль рыхтуе пчол да зімы і лічыць, што  ў папраўчай установе не будзе цярпець дыскрымінацыі, якой падвяргаюцца палітычныя вязні і мае намер бараніць свае правы.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

На фота: Мікола Папека і Алена Гнаўк пасля суда

Беларускае Радыё Рацыя