Пайшоў з жыцця Аляксандр Савянкоў
Ня стала Аляксандра Савянкова, валанцёра, актывіста са Скідзеля, мужа кіраўніцы мясцовай суполкі Таварыства Беларускай мовы, дырэктаркі літаратурна-краязнаўчага музея Элізы Ажэшкі ў Мількаўшчыне – Таццяны Савянковай.
Памёр ён ад каронавіруснай інфекцыі. Аляксандру Савянкову было 70 год. Пра яго ўзгадвае паэтка Данута Бічэль:
– 2021 год аб’яўлены Годам сям’і, у касцёле – Год святога Юзафа, і мы гаворым увесь час пра тое, што людзі моцныя сем’ямі і выхоўваюцца ў сем’ях. Дык вось, гэта быў прыклад той сям’’і. Яны разам працавалі ў музеі ў Мількаўшчыне, яны разам працавалі на беларускую мову ў Гародні. Яны разам жылі, яны гадавалі сваіх дзяцей. Гэта ўзор для Беларусі.
Пахаваюць Аляксандра Савянкова 31 снежня на новых скідзельскіх могілках у вёсцы Партызанская. Гарадзенская абласная арганізацыя ТБМ выказвае свой смутак з прычыны смерці сапраўднага Беларуса і Патрыёта сям’і нябожчыка.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
