Пайшоў з жыцця Дзмітрый Бугаёў



28 снежня памёр вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца Дзмітрый Бугаёў. Ён з 1989 года быў сябрам Беларускага ПЭН-цэнтру. Нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў вёсцы Сычык на Крычаўшчыне.

Дзмітрый Бугаёў актыўна праводзіў рэабілітацыю літаратуры 1920-х, уключаў яе палітру ў акадэмічны фармат. Дзмітрый Бугаёў напісаў манаграфіі пра Уладзіміра Дубоўку і Максіма Гарэцкага. Аналізаваў творы Міхася Лынькова, Кандрата Крапівы, Барыса Мікуліча, Васіля Каваля, творчасць Платона Галавача. У сваім аналізе Бугаёў перш за ўсё падкрэсліваў нязломны пісьменніцкі характар.

Развітанне і грамадзянская паніхіда пачнецца 30 снежня а 13-й гадзіне ў рытуальнай зале «лечкамісіі» ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя