Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка



14 жніўня на 73-м годзе жыцця памёр народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка, паведамляе афіцыйны сайт Купалаўскага тэатра.

Мікалай Кірычэнка нарадзіўся 16 сакавіка 1946 года ў Маладэчне. У 1969 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1969 па 1971 гады — акцёр Берасцейскага абласнога тэатра драмы. З 1971 года — у складзе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2005—2009 гадах — дырэктар Купалаўскага тэатра. Вядомы шматлікімі ролямі ў кіно, у тым ліку ў фільмах „У жніўні 44-га”, „Анастасія Слуцкая”.

Пра дату і час развітання з артыстам будзе абвешчана сёння.

belapan.by

Фота tut.by