Пакупнік: Чакаю тавар з 20 верасня, і ніхто не можа дапамагчы



Жыхар Бярозы Міхаіл Лаюк вырашыў набыць у інтэрнэт-краме “КВР ШОП” у Менску ў крэдыт матаблок коштам каля трох тысяч рублёў. Не пачытаўшы водгукаў у інтэрнэце, па тэлефоне дамовіўся, што на першую палову суммы возьме крэдыт у Беларусбанку, а другую аддасць наяўнымі пры дастаўцы тавара. 20 верасня банк грошы перавёў, 10 кастрычніка паабяцалі матаблок даставіць. Потым тэрмін перанеслі зноў на 2 тыдні.

Па словах Лаюка, 2 месяцы плаціць крэдыт банку ні за што – ні тавару, ні грошай:

– Патрэлефанаваў у таварыства правоў спажыўцоў. Мяне там накіравалі ў міліцыю. Маўляў, не зацягвайце – адразу ідзіце ў міліцыю. Звярнуўся ў міліцыю. Напісаў заяву. У міліцыі мне сказалі, што гэта не іх праблемы, гэта да таварыства правоў спажыўцоў. Пайшоў да іх. Там пагарталі мае паперы, далі ўзор заявы. Пішыце, звяртайце, але дапамагчы вам асабліва не зможам.

Пасля пісьмовай прэтэнзіі і патрабавання Лаюка скасаваць заказ і вярнуць у банк грошы, з крамы прыйшло пісьмо, што Лаюк абавязаны заплаціць 220 рублёў за адкрыты ў банку рахунак. Цяпер у краме адказваюць, што дастаўка тавара толькі пасля поўнай аплаты сумы. Але, па водгуках у інтэрнэце, нават пры поўнай аплаце сумы людзі чакаюць тавар з лютага бягучага года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя