Палата прадстаўнікоў уводзіць тэрмін «экстрэмісцкая сімволіка»



Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў НСБ прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму». Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў.

Прапануецца ўстанавіць спецыяльны тэрмін паскоранага разгляду спраў у грамадзянскім працэсе ў дачыненні да арганізацый з прыкметамі экстрэмізму, а таксама прызнання сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Таксама заканапраект замацоўвае вызначэнне тэрмінаў «экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка», «экстрэмісцкае фармаванне», пашырае Вызначэнне тэрмінаў «экстрэмізм», «экстрэмісцкія матэрыялы».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by