Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася сведчыць супраць сябе



Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Паліна Шарэнда-Панасюк з Берасця на допыце ў Следчым камітэце адмовілася сведчыць супраць сябе. Сустрэча са следчай Аленай Ціхановіч па справе вывешанага ў Берасці банэра з надпісам: “Лукашенко, ты урод! Хватит грабить наш народ” доўжылася ўсяго 10 хвілін. Ціхановіч папярэдзіла, што гэта не апошняя іх сустрэча, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Выклік мяне і майго мужа – гэта адна з частак ціску на палітычна актыўных грамадзян у Берасці ў сувязі з веснавымі пратэстнымі акцыямі. Рэжым  перайшоў у стадыю рэпрэсій. Улады па-рознаму ціснуць на людзей. Кагосьці, як напрыклад Наталлю Папкову з Берасця, Вінярскага, Афнагеля ў Менску, фактычна не выпускаюць з камер. Кагосьці выклікаюць у міліцыю.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, па гэтай справе былі выкліканы яшчэ некалькі чалавек. 

З  лютага берасцейскія следчыя шукаюць аўтараў банэра. Справа пасля графалагічнай экспертызы з адміністрацыйнай была перакваліфікаваная ў крымінальную. Следчыя палічылі надпіс – абразай гонару і годнасці Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота b-g.by