Паліна Сцепаненка: Трэба берагчы сябе



Распаўсюд каронавіруснай інфекцыі ў 2020 годзе, як фактар, які змяніў штодзённае жыццё не толькі беларусаў, але і ўсяго свету.

У Беларусі, на жаль, адказнасць перакладаецца на саміх грамадзян, кажа беларуская літаратарка Паліна Сцепаненка, якая таксама перахварэла на каронавірус. Тут сапраўды варта памятаць пра ўласную бяспеку, асабліва ў гэтыя святочныя дні, калі людзі звычайна збіраюцца ў большыя групы:

– Каронавірусам сапраўды лепш не хварэць, хаця мы перанеслі яго ў дастаткова лёгкай форме. Канешне трэба берагчы сябе, трэба берагчы сваіх хатніх, асабліва бацькоў сталага ўзросту. Цяпер будуць святы і магчыма лепш усё ж такі не з’ездзіць да бацькоў, чым прывезці туды каронавірус. 

Лекары таксама перасцерагаюць, пажадана сустракаць Новы год з тымі, з кім вы жывеце пастаянна — у вузкім сямейным коле, каб не распаўсюджваць і не павялічваць колькасць кантактаў з іншымі людзьмі, якія патэнцыйна могуць быць носьбітамі віруса.

У Беларусі агульная статыстыка хворых на каронавірус складае 192 361 выпадкаў заражэння, сярод якіх 1 414 – гэта смяротныя выпадкі.

Беларускае Радыё Рацыя