Паліну Шарэнду-Панасюк чакае этап у магілёўскую „крытую” турму



Праз два месяцы блакады сваякі атрымалі ліст ад палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Пра гэта ў сацсетках напісаў яе муж Андрэй. Ліст адрасаваны іх старэйшаму сыну Славаміру.

Паліна Шарэнда-Панасюк зараз знаходзіцца ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) да 18 сакавіка. Ёй забароненыя ўсе віды перадач і пасылак, закупы ў турэмнай краме. Пасля гэтага яе чакае этап на Магілёў у „крытую” турму. Па словах мужа, днямі да палітзняволенай змог трапіць адвакат. „Нягледзячы ні на што, яна трымаецца, спрабуе жартаваць і перадае ўсім, хто ёй піша і хвалюецца за яе, вялікае „Прывітанне” і „Жыве Беларусь!” — піша Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай ва ўжыванні гвалтаў супраць міліцыянтаў і абразе іх, а таксама абразе прэзідэнта. Яе муж разам з дзецьмі быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай крымінальнай справы.

[manual_related_posts]