Паліну Шарэнду-Панасюк хочуць пазбавіць правоў на дзяцей



Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк падвяргаюць новым катаванням ў Гомельскай калоніі. Цяпер яе хочуць пазбавіць бацькоўскіх правоў і вылічваць сродкі на дзяцей.

Хаця яна стараецца пастаянна камунікаваць з дзецьмі праз пісьмы. Таксама Паліне не аддаюць прысланыя з дому неабходныя ёй лекі, гаворыць яе муж Андрэй Шарэнда:

– Паліна так і працягвае заставацца ў гомельскай калоніі, у памяшканні камернага тыпу. Ніякіх паслабленняў побытавых у яе дакладна няма. Улады ціснуць на Паліну і хочуць аформіць яе па так званаму 17-му дэкрэту – калі бацькі не могуць апекаваць дзяцей, то нібыта яны павінны кампенасаваць дзяржаве выдаткі за гадаванне дзяцей, калі не плацяць падаткі. Паліна збіраецца вылічваць гэтыя грошы.

– З пачатку лістапада Паліна адбывае пакаранне не ў агульных умовах калоніі. У калоніі ты сябе адчуваеш больш-менш вольна, ты можаш у вольны час перасоўвацца па калоніі, хадзіць у краму ў калоніі, наведваць клубы, удзельнічаць у гуртках, але павінен працаваць. А ў ПКТ ты ўвесь дзень знаходзішся ў камеры і толькі на гадзіну цябе выпускаюсь на прагулку ў клетцы 2 на 3 метры.

Андрэй заклікае людзей пісаць пісьмы беларускім палітзняволеным. Гэтым ім вельмі патрэбна. Яны ахвяруюць сваім здароўем і жыццём за нашу і вашу свабоду.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]