Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў гомельскую жаночую калонію



Паліну Шарэнду-Панасюк сёння перавялі з СІЗА № 7 у гомельскую жаночую калонію. Пра гэта “Белсату” паведаміў муж Паліны – Андрэй Шарэнда.

Паліну абвінавацілі ў “абразе прэзідэнта”, “абразе прадстаўніка ўлады” і “гвалце (або пагрозе гвалту) у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Ёй прысудзілі 2 гады зняволення. Паліна Шарэнда-Панасюк не прызнае сябе вінаватай і лічыць захопленай у палон. Яе муж з двума дзецьмі цяпер знаходзіцца па-за межамі Беларусі, здолеўшы ўцячы з-пад хатняга арышту.

Беларускае Радыё Рацыя