Палітвязень Арцём Хвашчэўскі выйшаў на волю



Яго затрымалі 15 жніўня 2020 і асудзілі да 1 года калоніі за «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Суд адбыўся 15 студзеня. Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, дзяржабвінаваўцай выступала Аліна Касьянчык. Да суда Хвашчэўскі знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага, потым яго перавялі ў следчую турму ў Жодзіна.

Арцём Хвашчэўскі — футбольны трэнер. Апошнія дзевяць гадоў жыў у Польшчы. Шмат гадоў гуляў у аматарскім футбольным клубе «Мінск Космас», затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай зборнай і Экстракласа.

Учора Арцём выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.