Палітвязень Дзяніс Марусевіч: не збіраюся пісаць просьбу пра памілаванне



Ні пры якіх абставінах не збіраецца пісаць просьбу пра памілаванне берасцейскі палітвязень Дзяніс Марусевіч. Пра гэта распавяла яго маці Людміла Марусевіч. 25-гадовы спартовец зараз ужо знаходзіцца ў калоніі і па выніках суда яму прысуджана 4 гады пазбаўлення волі за так званы ўдзел у масавых беспарадках- адзначыла суразмоўца:

„Тады навошта наогул былі ўсе гэтыя пакуты ўвесь год, калі пісаць памілаванне? Прасіць аб памілаванні гэта значыць прызнаваць сваю віну, а ў чым прызнавацца, калі я нічога не зрабіў? Ён таксама так разважае, што ўсё жыццё наперадзе. Як я буду сваім дзецям, калі яны ў мяне з’явяцца, распавядаць і ў вочы глядзець? Не, ён наогул супраць гэтага. Адседжу колькі трэба і выйду, але прасіць ні пра што не буду”.

Берасцейскі спартовец Дзяніс Марусевіч быў затрыманы амаль што год таму. Ён праходзіць у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках за 10 жніўня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя