Палітвязень Ілля Смольскі выйшаў на волю



Ілля Смольскі 14 студзеня скончыў адбываць пакаранне і выйшаў на волю. Суд прызначыў палітвязню 1 год «хіміі».

Іллю Смольскага з Берасця абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса.  

16 верасня каля гадзіны ночы нехта падышоў да будынка харэаграфічнай школы ў Берасці, падскочыў, тузануў дзяржаўны сцяг, пры гэтым дзяржала зламалася і сцяг упаў на зямлю, — распавялі следчыя.

Судзілі хлопца ў судзе Ленінскага раёна Берасця. 6 лістапада яму быў вынесены прысуд — 1 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе novychas.online.

[manual_related_posts]