Палітвязень Іван Багдзевіч выйшаў на волю



Палітвязень Іван Багдзевіч выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.

Івана Багдзевіча затрымалі ў кастрычніку 2020 года. Ён быў асуджаны на два гады калоніі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”).

У мужчыны – трое непаўнагадовых дзяцей, да затрымання ён у якасці валанцёра ПСА „Анёл” актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей.