Палітвязень Мікалай Статкевіч этапаваны з СІЗА №3 у Гомелі
9 дзён таму
Пра гэта напісала ў Фэйсбуку ягонгая жонка Марына Адамовіч.

Куды этапавалі Статкевіча, яна дакладна не ведае.
„Калі „па законе”, то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым, то бок, „камернае ўтрыманне” – такая сабе турма ў калоніі. Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды.
Нагадаю, што ў снежні мінулага году суд у Гомелі прысудзіў аднаму з лідараў беларускай апазіцыі Мікалаю Статкевічу 14 гадоў пазбаўлення волі.
[manual_related_posts]