Палітвязень Мікіта Емяльянаў ужо 38 дзён у карцары, з 3 лютага ён галадае



Палітвязень Мікіта Емяльянаў, які адбывае пакаранне ў магілёўскай турме, ужо 38 дзён знаходзіцца ў карцары. І трэці тыдзень ён галадае.

8 лютага сваякі паслалі яму 50-кілаграмовую пасылку, якую адміністрацыя калоніі не забірала два тыдні. Па дадзеных сайта Белпошты, пасылка была дастаўлена толькі сёння — праз 15 дзён пасля адпраўкі. Да 23 лютага Мікіта быў змешчаны ў карцар, дзе знаходзіўся 38 дзён запар. Са жніўня 2021 года гэта пяты раз, калі палітвязень прысуджаецца да сутак у карцары. 3 лютага Мікіта ў знак пратэсту абвясціў сухую галадоўку.

З-за дрэннага самаадчування ён пачаў піць ваду, але галадоўку не спыніў. Пакуль невядома, ці галадае ён яшчэ і цяпер, бо адвакат пакуль не меў магчымасці наведаць Мікіту.Анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар 12 лютага мінулага года былі асуджаныя на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны.

[manual_related_posts]