Палітвязень Віктар Панцялееў адаптаваўся да турэмных умоваў



Фактычна адаптаваўся да ўмоваў, якія створаныя за кратамі, берасцейскі палітвязень Віктар Панцялееў.

Пра гэта паведаміла яго жонка Яўгенія Панцялеева. Паступова паляпшаецца настрой, ёсць магчымасць для заняткаў спортам і тэлефанавання родным, – адзначыла яна:

– Віктар зараз знаходзіцца ў горадзе Магілёў. Прыехаў ён туды 24 ліпеня. Першы час яго стан быў не вельмі добры, ён значна схуднеў, бо знаходзіўся ў ШЫЗА 25 сутак. Першае тэлефанаванне па відэасувязі было 3 верасня. А цяпер рэгулярна ідуць тэлефанаванні, Віктар выглядае лепш.

Берасцейскага палітвязня Віктара Панцялеева асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Праходзіць па чатцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках.

Беларускае Радыё Рацыя