Палітвязень Ягор Сугойдзь выйшаў на волю



Паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Пасля інцыдэнту ён быў збіты АМАПам і трапіў у шпіталь. Медыкі канстатавалі пералом шасці рэбраў з правага боку з пашкоджаннем лёгкага, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, расколіну барабаннай перапонкі.

Летась у сакавіку Сугойдзю прысудзілі 2 гады калоніі за тое, што 9 жніўня ён „удзельнічаў у незаконных масавых мерапрыемствах, прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак: выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў лозунгі”.

Тэрмін Сугойдзь адбываў у папраўчай калоніі №15.