Палітвязня Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару. Яму дадалі яшчэ 7 сутак
20 гадоў таму
Жонка палітзняволенага журналіста Вольга паведамляе, што ў нядзелю пасля 6-сутачнага пакарання Дзяніса не выпусцілі з карцару. Замест гэтага палітвязня будуць там утрымліваць яшчэ 7 сутак. Вольга піша, што Дзянісу ў карцары не аддаюць выданні, на якія ён падпісаны, а таксама не перадаюць лісты.
