Палітвязня Мікалая Дзядка асудзілі да пяці гадоў калоніі



Суд прызнаў Мікалая Дзядка вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Антон Цюменцаў. Мікалай не прызнаў віну па ніводным артыкуле. Ужо год ён знаходзіцца пад вартай.