Палітвязня Сяргея Моніча ў калоніі амаль тры месяцы трымаюць у ШІЗА



Палітвязня Сяргея Моніча ў калоніі амаль тры месяцы трымаюць у ШІЗА. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 з 7 сакавіка амаль бесперапынна змяшчае Сяргея Моніча ў штрафны ізалятар. Нагадаем, у ШІЗА вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.

Сяргей Моніч  — жыхар Заслаўля, мае двух непоўнагадовых дзяцей. Яго затрымалі 21 снежня 2020 года. Летась у  красавіку суд Менскага раёна пакараў яго за нанясенне надпісаў „АМАП — забойцы”, „3%” па артыкуле – Хуліганства, за нанясенне надпісу „Кубракоў — фашыст” па артыкуле – Абраза прадстаўніка ўлады, а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку — марыхуаны масай 0,1 грама без мэты збыту да 3 гадоў калоніі.

[manual_related_posts]