Палітвязнямі ў Беларусі прызналі яшчэ 8 чалавек



Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Гэта — Антон Баброў, Андрэй Барысюк, Андрэй Валасач, Валерый Захарчык, Дзяніс Кісялёў, Уладзімір Пархоменка, Іван Паршын і Ігар Фёдараў. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Пархоменка, Фёдараў, Баброў, Паршын і Захарчык асуджаны за „абразу Лукашэнкі” на тэрміны ад 1 года да 3 гадоў папраўчай калоніі, Кісялёў — на 1 год і 6 месяцаў „хіміі”. Найбольшы тэрмін — 3 гады калоніі — у Валерыя Захарчыкі, якога судзілі таксама за „абразу прадстаўніка ўлады” і „распаўсюд персанальных дадзеных”. Сярод новых палітвязняў Валасач, узяты пад варту за „абразу прадстаўніка ўлады”. Барысюк па тым жа артыкуле атрымаў 2 гады „хіміі”.

У Беларусі на сёння налічваецца 1223 палітычных зняволеных.

[manual_related_posts]