Палітвязню Кірылу Салееву прысудзілі тры гады «хіміі» за ўдзел у нядзельных маршах



Суд Фрунзенскага раёна Менска 11 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева.

Мужчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ, нагадваюць праваабаронцы.

Кірыла Салеева затрымалі 14 верасня 2021 года. Гукааператара абвінавацілі па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Менску – 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Кірыл Салееў вызвалены з-пад варты ў зале суда да вызначэння парадку адбыцця пакарання.

novychas.online