Палітвязню Уладзіміру Ганчарову дадалі да тэрміна яшчэ паўгода



Беларускаму палітвязню 31-гадоваму Уладзіміру Ганчарову дадалі да тэрміну яшчэ паўгода. Яго пакаралі за каментар пра сілавіка з Горак, змешчаны ў адным з „экстрэмісцкіх” тэлеграм-каналаў (яго палічылі „абразай”).

Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна Магілёва (суддзя — Аксана Ратнікава). 1 лютага Ганчароў быў асуджаны на два гады „хіміі”. Сваёй віны ён не прызнаў.

Раней Уладзімір Ганчароў быў асуджаны ў Берасці на 1,5 года калоніі па „карагоднай справе” — удзеле ў вулічнай акцыі пратэсту ў верасні 2020-га. Шляхам частковага складання пакаранняў канчатковы тэрмін пакарання для палітвязня — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]