Палітычная зняволеная Рэгіна Лавор абвясціла за кратамі галадоўку



Палітычная зняволеная Рэгіна Лавор абвясціла за кратамі галадоўку.

2 лютага стваральніцу і першую дырэктарку Іўейскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор за парушэнне рэжыму адбыцця “хатняй хіміі” пакаралі 10 суткамі зняволення. За кратамі жанчына абвясціла галадоўку. Нагадаем, у верасні мінулага года Рэгіну прызналі вінаватай у абразе начальніка Іўейскага РАУС і старшага інспектара і асудзілі на два гады “хатняй хіміі”.

На “хатняй хіміі” Рэгіна Лавор знаходзіцца з 1 снежня. Па словах жанчыны, супрацоўнікі правяраюць выкананне хатняга рэжыму часта. Па яе падліках, з 1 снежня па 1 студзеня да яе прыйшлі з праверкай 23 разы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]