Палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса перавялі з “Валадаркі” ў Віцебскі СІЗА



На пачатку лютага блогера Эдуарда Пальчыса з “Валадаркі” перавялі ў Віцебскі СІЗА-2, паведамляюць праваабаронцы.

Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі 17 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: „распальванне сацыяльнай варожасці”, „арганізацыя масавых беспарадкаў”, „арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, „заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ”. Агулам палітвязню пагражала да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Эдуарду Пальчысу 31 год. Праваабаронцы ўжо прызнавалі яго палітвязнем у 2016 годзе. Ён з’яўляецца заснавальнікам сайта 1863x.com. Таксама Эдуард вёў тэлеграм-канал, які быў прызнаны экстрэмісцкім. Жонка Эдуарда была вымушаная цяжарнай з’ехаць за мяжу і нарадзіць там дачку.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]