Палітзняволеную Кіру Баярэнку адпусцілі з СІЗА пад паруку да суда



Палітзняволеную Кіру Баярэнку адпусцілі з СІЗА да суда, паведамляе пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтр „Вясна”. Адзначаецца, што 21-гадовай Кіры Баярэнцы змянілі меру стрымання пад паруку родных. Пад вартай валанцёр правяла паўгады. Дзяўчыну затрымалі 10 лютага бягучага года. Ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паўгоды яна правяла ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

У сакавіку беларускія праваабаронцы прызналі Баярэнку палітычнай зняволенай.

Цяпер агульная колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 627. Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Беларускае Радыё Рацыя