Паліва зноў даражэе на 1 капейку з 10 жніўня



Як паведамілі ў «Белнафтахіме», з 10 жніўня кошт паліва на аўтазаправачных станцыях павялічваецца.

Змена коштаў на маторнае паліва абумоўлена ростам сусветных катыровак нафты, сярэдняе значэнне якіх з 1 па 6 жніўня 2021 года склала 72,3 долара ЗША за 1 барэль і ў параўнанні з узроўнем катыровак за студзень 2021 года вырасла на 32,3%„, – адзначылі ў «Белнафтахіме».

Ад 10 жніўня кошты за 1 літр будуць такія:

АI-92 — 1 рубель 95 капеек; АІ-95 — 2 рублі 5 капеек; АІ-98 — 2 рублі 27 капеек; „Дызель” — 2 рублі 5 капеек.

З пачатку 2021 года гэта ўжо 25-е падвышэнне коштаў на паліва.