Паляванне на ласёў дазволена да 30-га верасня



Да 30-га верасня ў краіне дазволена паляванне на лася, аленя і лань, а таксама падоўжаны тэрмін здабычы казулі, які трывае з траўня. Дазваляецца выкарыстоўваць наразныя і гладкаствольныя стрэльбы, а таксама лукі і арбалеты. Паляванне можа праводзіцца цягам сутак.

Інспектар Дзяржаховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Багатыроў засяроджвае ўвагу на тым, што ў краіне дзейнічае досыць жорсткае пакаранне за парушэнне правілаў палявання:

– Адміністрацыйная адказнасць – гэта штрафы да 50 базавых велічынь з пазбаўленнем спецыяльнага права на паляванне і канфіскацыяй прыладаў для палявання ці без. Крымінальная адказнасць за здабычу дзікіх капытных жывёл у выпадку, калі прычыненая шкода навакольнаму асяроддзю перавысіць 100 базавых велічынь.

Асноўныя парушэнні сярод паляўнічых – гэта знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення, адсутнасць дакументаў на зброю албо паляванне, выкарыстанне забароненых прыладаў.

Беларускае Радыё Рацыя