Памерла былая сакратарка Гебельса



У Мюнхене памерла былая сакратарка Гебельса. Пра гэта паведаміла The Washington Post. 106-гадовая Брунгільда Помзель расказвала, што ў гады працы на міністра прапаганды нацысцкай Германіі Ёзэфа Гебельса яна нічога не ведала пра масавыя забойствы габрэяў. Пазней, даведаўшыся праўду, яе вельмі грызла сумленне.

Помзель стала ведамай пасля здымак у дакументальным фільме рэжысёра Крысціяна Крэнеса „Нямецкае жыццё”. 

Беларускае Радыё Рацыя