Памерла Монсарат Кабалье
Сусветнаведамая спявачка Монсарат Кабалье памерла раніцай 6 кастрычніка ў барселонскім шпіталі. Спявачцы было 85 гадоў.
Пра смерць знакамітай опернай выканаўцы паведамляюць іспанскія медыя са спасылкай на крыніцы ў медыцынскіх колах.
Марыя дэ Монсарат Вівіяна Кансэпсьён Кабалье і Фольк нарадзілася 12 красавіка ў Барселоне. Праславілася найперш сваёй тэхнікай бельканта і выкананнем роляў ў класічных італійскіх операх Пучыні, Беліні і Даніцэці. Мела вялізны рэпертуар (ажно 88 роляў), каля 800 камерных твораў. За ўвесь перыяд кар’еры выконвала сама разнастайныя партыі. Ведамая таксама сваімі выступамі і запісамі з рок-музыкантамі.
Беларускае Радыё Рацыя
