Памерла расейская праваабаронца Людміла Аляксеева



На 92-ім годзе жыцця ў маскоўская лякарні №15 памерла вядомая з савецкіх часоў дысідэнтка і рассейская правабронца Людміла Аляксеева. Пра гэта паведамілі розныя расейскія праваабаронцы і журналісты. 

Людміла Аляксеева нарадзілася ў горадзе Еўпаторыя ў 1927 годзе. Скончыла гістарычны факультэт МДУ і аспірантуру Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытута.

У 1953 годзе пасля смерці Іосіфа Сталіна і арышту Лаўрэнція Берыі Людміла Аляксеева, у той час аспірантка Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытуту адмовілася перайсці на штатную камсамольскую працу, фаткычна стала іншадумцай.

З пачаткам хрушчоўскай адлігі яе кватэра стала месцам сустрэч маскоўскай інтэлігенцыі, а таксама захоўвання і распаўсюджвання самвыдату.

У 1959–1968 гг. Аляксеева працавала навуковым рэдактарам рэдакцыі археалогіі і этнаграфіі ў выдавецтве «Навука». У 1966 годзе яна выступіла супраць арышту пісьменнікаў Аляксандра Сіняўскага і Юлія Даніэля. Стала адной з ініцыятаркай збору сродкаў для дапамогі палітычным зняволеным і іх сем’ям. 

Аляксеева ўдзельнічала ў выданні падпольнага праваабарончага бюлетэня «Хронікі бягучых падзей», у 1976 годзе стала адной з заснавальніц праваабарончай Маскоўскай Хельсінкскай групы. Праз год яе змусілі эміграваць з краіны.

За мяжой Аляксеева вывучала дысідэнцкі рух, супрацавала з „Радыё Свабода» і радыёстанцыяй «Голас Амерыкі», друкавалася ў розных выданнях. У 1993 годзе вярнулася ў Расею, дзе была абраная старшынёй Маскоўскай Хельсінкскай групы. Фактычна да апошніх сваіх дзён дзеіла як праваабаронца.