Памяць паўстанцаў 1863 года ўшануюць сёлета ў іншым фармаце



Аргкамітэт па адзначэнні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які штогод праходзіць у Свіслачы і Якушоўцы, звярнуўся да грамадскай супольнасці краіны са зваротам. У прэс-рэлізе гаворыцца наступнае:

“Паколькі сёлетні фэст не будзе праходзіць у звыклым фармаце, грамадскім актывістам з розных раёнаў Гарадзеншчыны і ўсёй Беларусі прапаноўваецца цягам кастрычніка-лістапада бягучага году ў розныя дні прыязджаць у Свіслач і Якушоўку, ускладаць кветкі да помнікаў, ставіць знічкі, ушаноўваць памяць нацыянальных герояў і патрыётаў Адраджэння ўсімі легальнымі спосабамі. Аргкамітэт заклікае таксама ў гэты перыяд наведваць і ўшаноўваць іншыя гістарычныя мясціны і помнікі, звязаныя з памяццю герояў вызвольнага чыну 1863-64 гадоў.

Аргкамітэт заяўляе, што ў 2018 годзе, калі будуць адзначацца 155-ыя ўгодкі з часу вызвольнага паўстання, ёсць намер вярнуцца да звыклага масавага і ўрачыстага фармату правядзення ў Свіслачы Дня памяці паўстанцаў”.

Беларускае Радыё Рацыя