Памяць вайскоўцаў-афганцаў ушанавалі ў Глыбокім



Памяць вайскоўцаў-афганцаў ушанавалі на мітынгу, прысвечаным 26-годдзю з Дня вываду войскаў з Афганістану, у Глыбокім.

Былыя вайскоўцы-афганцы, прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў, моладзь усклалі кветкі і вянкі да помніку ў парку Перамогі.

Як кажа старшыня Глыбоцкага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Антон Ждановіч, неабходна была гэта вайна або не, з цягам часу стане яшчэ больш зразумела. Але беларускія вайскоўцы, якія там удзельнічалі, былі добрымі ваеннымі спецыялістамі.

 – Хачу пажадаць міра і дабра, і каб тая вайна была апошняя, у якой удзельнічалі глыбачане. І каб на нашай тэрыторыі заключаліся толькі мірныя пагадненні, калі гэта тычыцца іншых дзяржаваў.

Праз вайну ў Афганістане прайшло больш за 500 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку беларускіх хлопцаў. Загінула на той вайне каля васьмісот беларусаў, з Глыбоччыны – пяць чалавек.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя