Памяці Георгія Штыхава



14 ліпеня, у дзень нараджэння славутага беларускага гісторыка і археолага, на ягонай магіле будзе адкрыты помнік. Над ім працавалі скульптар Аляксандр Фінскі і архітэктар Андрэй Суднік.

Георгій Штыхаў

Летась археолаг Сяргей Тарасаў арганізаваў збор грошай на помнік. Георгій Штыхаў пайшоў з жыцця 2 сакавіка 2018 года. Ён вядомы перадусім як даследчык гісторыі Полацка і Менска. З 1982 года ён узначальваў пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага Менска. Аўтар шматлікіх кніг па гісторыі Беларусі.

Сяргей Тарасаў паведаміў, што адкрыццё помніка адбудзецца 14 ліпеня на сталічных Усходніх могілках а 14-й гадзіне.

„Па-магчымасці, запрашаю прыйсці і ўшанаваць 92-я народзіны Георгія Васільевіча”, – напісаў Сяргей Тарасаў у сваім Фэйсбуку.

Фота з Фэйсбука Сяргея Тарасава.

Беларускае Радыё Рацыя