Памёр Алег Пашак — стваральнік фолк-фэсту „Камяніца”



Памёр бізнесовец, стваральнік фолк-фэсту „Камяніца” Алег Пашак. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў прадзюсар Зміцер Безкаравайны.

Фэст „Камяніца” ладзіўся з 2009 года. Месцам яго правядзення быў Музей беларускай народнай архітэктуры і побыту пад Менскам. Сёлета фестываль быў адменены, бо ад падтрымкі „Камяніцы” адмовіўся генеральны партнёр — банк БелВЭБ. Сам фэст быў некамерцыйным: усе выручаныя сродкі ішлі на карысць музею.

Пашак таксама з’яўляўся ўладальнікам кавярняў „Камяніца”, „Грай” і „Агінскі”.

Развітанне адбудзецца 14 снежня па адрасе вул. Кульман 33а, з 11:00 да 13:00.

Фота facebook.com/kafegray/