Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан



Памёр архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан (Корзун), паведамляе хрысціянскі тэлеграм-канал.

Фота: pinskeparh.by
Фота: pinskeparh.by

Архіепіскапу было 78 гадоў. Ён быў найстарэйшым чальцом Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У чэрвені 2021 года ён быў адзіным чальцом Сінода, які выступіў супраць гвалтоўнага адхілення архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (Кішчанкі). Публічна ў БПЦ тады абвясцілі, што Арцемій сыходзіць па стане здароўя. Але сам ён пазней казаў, што на здароўе не скардзіўся і прашэння аб адстаўцы не падаваў. Яго адхілілі за тое, што ў сваіх казаннях ён выступіў супраць гвалту. Арцемію таксама прыгадалі выкананне малітоўнага гімна „Магутны Божа” на прыступках Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гародні ў жніўні 2020 года.