Памёр беларускі грамадскі дзеяч Аляксандр Місьцюкевіч
Памёр беларускі грамадскі дзеяч, гарадзенец Аляксандр Місьцюкевіч, актыўны сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Яму было 77 гадоў.
На працягу доўгіх гадоў займаў пасаду старшыні Рады Гарадзенскай абласной арганізацыі Таварыства Беларускай Мовы.
Шчыры беларускі патрыёт, вернік. Вёў актыўны дыялог з уладамі пра вяртанне ў вонкавае афармленне Гародні беларускай дзяржаўнай мовы, захавання малых архітэктурных формаў, якія абласныя ўлады спрабавалі схаваць ад жыхароў. Як краязнаўца займаўся вывучэннем Слонімшчыны.
Аляксандр Місьцюкевіч памёр 11 снежня ў Гародні ад каронавіруснай інфекцыі.
Абласная арганізацыя Таварыства беларускай Мовы імя Францішка Скарыны выказвае словы смутку і спачування родным нябожчыка.
Старшыня Гарадзенскай абласной Рады ТБМ імя Ф. Скарыны Віктар Парфёненка
