Памёр беларускі палітык Сямён Домаш



Пайшоў з жыцця Сямён Домаш. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў памёр гэтай раніцай у сваім аўтамабілі.

2 студзеня яму споўнілася 69 гадоў. Інфармацыю „Свабодзе” пацвердзіў Аляксандар Мілінкевіч. Прычыны смерці пакуль невядомыя.

Сямён Домаш нарадзіўся ў вёсцы Тумашы Берасцейскай вобласці. У 1993 годзе абраны старшынём Гарадзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Пасля быў дэпутатам Вярхоўнага Савету. На прэзідэнцкіх выбарах 2001 года Сямён Домаш быў адным з кандыдатаў ад аб‘яднанай апазіцыі. Ягоную кандыдатуру падтрымліваў палітычны рух «Рэгіянальная Беларусь», структуры якога дзейнічалі практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны. Перад самымі выбарамі, згодна з ранейшымі дамоўленасцямі,  Домаш зняў сваю кандыдатуру на карысць адзінага кандыдата — Уладзіміра Ганчарыка.

У 2006 годзе ўзначаліў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне». Пасля працаваў адным з кіраўнікоў гарадзенскага харчовага прадпрыемства ABC.