Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі



Памёр вядомы беларускі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Пра гэта „Нашай Ніве” паведамілі яго сябры са слоў жонкі.

Ён быў адным з найлепшых гісторыкаў свайго пакалення і адданым патрыётам Беларусі. Апошнія гады Ляхоўскі працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ.

Уладзімір Ляхоўскі нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Менску. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальным архіве, на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Сфера яго інтарэсаў — нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.: часоў Першай сусветнай вайны, БНР, 1920-я гады. Уладзімір Ляхоўскі быў адным з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах» (2001), аўтарам кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012).