Памёр грамадскі актывіст Аляксей Кавалец



У Менску 17 верасня памёр вядомы грамадска-палітычны актывіст, сябра Партыі БНФ і „Руху за свабоду” Аляксей Кавалец. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку палітык Юрась Губарэвіч. „Аляксей працяглы час змагаўся з невылечнай хваробай, але да апошніх дзён заставаўся актыўным і руплівым, даваў прыклад іншым, думаў больш не пра сябе, а пра агульную справу” – напісаў Губарэвіч.

Паведамляецца, што развітанне з Аляксеем Кавальцом пройдзе заўтра, 18 верасня па адрасе: вуліца Сямашкі 8/8. А пахаваны ён будзе на Століншчыне ў вёсцы Вялікае Малышава.