Памёр мастак Рыгор Кійко



Былы палітвязень Рыгор Кійко памёр 3 кастрычніка ў 10 клінічнай больніцы ад анкалагічнай хваробы.

92C2E0A8-84FD-4068-81F8-857F9936E6AC_cx0_cy5_cw0_mw1024_s_n_r1

Пра смерць мастака паведаміла грамадская актывістка Галіна Сіўчык.

Кійко быў  мастаком-керамістам, уваходзіў у суполку «Пагоня».

У Беларускім Народным Фронце ад моманту ўтварэння руху і партыі. Пасля расколу БНФ у 1999 годзе – сябра КХП-БНФ.

Першы раз Рыгор Кійко быў зняволены ўвесну 1996 года пасля Чарнобыльскага шляху.

У  сакавіку 1997 года Рыгора Кійко затрымалі падчас святкаваньня Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады «хіміі».

У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях па абароне Курапатаў супраць пашырэння Менскай кальцавой дарогі.