Памёр мастак Уладзімір Крукоўскі



3 красавіка прыйшла чарговая сумная вестка – памёр мастак Уладзімір Крукоўскі. Разам з светлай памяці Яўгенам Куліком ён быў стваральнікам эталона герба „Пагоня”.

Нарадзіўся Уладзімір Крукоўскі 6 сакавіка 1937 года ў Асіповічах. У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў Ружанах. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. У 1972 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт).

З 1975 года быў сябрам Беларускага саюзу мастакоў. Ад пачатку стварэння БНФ „Адраджэнне” стаў яго актыўным сябрам. Жыў у Менску.

Светлая памяць…