Памёр Мікола Грышан – паэт і настаўнік з Дзятлаўшчыны
Не стала Міколы Грышана – паэта і былога настаўніка роднай мовы і літаратуры з Дзятлаўшчыны, які шчыра любіў Беларусь і свой народ.
Ён нарадзіўся 12 лютага 1933 года ў вёсцы Чэрніхава паблізу Баранавічаў. У Баранавічах скончыў сярэднюю школу і настаўніцкі інстытут, а затым у 1960 годзе педінстытут імя Янкі Купалы ў Гародні.
Першы друкаваны верш Міколы Грышана быў апублікаваны ў „Баранавіцкай газеце” у 1942 годзе. 3 1950 года ён супрацоўнічаў з многімі беларускімі выданнямі, публікаваў вершы і артыкулы на самыя розныя тэмы. Вершы актыўна друкаваў таксама ў дзятлаўскай раённай газеце „Перамога”, „Настаўніцкай газеце”, тыднёвіку „Ніва”. 3 1952 па 1993 гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Дзятлаўшчыны. Жыў у Дзятлаве, а апошнія гады ў дачкі ў Менску. Там яго і не стала на 85-м годзе жыцця. Мікола Грышан выдаў толькі адзін зборнік вершаў. Паэт пісаў:
Боль за цябе лунае да нябёс I прымушае сэрца моцна біцца, Для нас ты жыватворная крыніца, Якую ў нашы сэрцы Бог прынёс.
Калі ж настане міг, каб мог пазбыцца Мой край спрадвечных бед і слёз?.. А то пакуль што толькі сніцца Майму народу лепшы лёс.
Беларускае Радыё Рацыя