Памёр слонімскі грамадскі актывіст Віталь Ешану



Раніцай 7 ліпеня на 68 годзе жыцця ў Слонімскай бальніцы памёр грамадска-палітычны актывіст Віталь Ешану.

У свой час Віталь Ешану узначальваў свабодны прафсаюз на Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыцы, быў сябрам БСДП Аляксандра Казуліна. Рэдагаваў інфармацыйны лісток свабоднага прафсаюзу Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі “Камвольшчык”.

Апошнія гады Віталь Ешану прымаў самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Слонімшчыны. Летась восенню яго асудзілі за ўдзел у “несанкцыянаваным” масавым мерапрыемстве, якое нібыта адбылося 25 кастрычніка ў цэнтры Слоніма каля помніка Льву Сапегу.

Старшыня суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік прызнаў тады Віталя Ешану вінаватым і пакараў яго 7 суткамі арышту. Сем сутак слонімцу прыйшлося адбыць, нягледзячы на праблемы са здароўем…

Беларускае Радыё Рацыя