Памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару



Станіслаў Гусак памёр 17 траўня ў бальніцы пасля трэцяга інсульту, не дажыўшы да 72-годдзя 12 дзён.

Станіслаў Гусак нарадзіўся ў 1949 годзе ва Украіне. Скончыў Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут, інжынэр-цеплаэнэргетык. У пачатку 1990-х уваходзіў у склад «ценявога кабінэту» апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 склікання, быў даверанай асобай Зянона Пазьняка на прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе. У 1995-1999 гадах — намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту.

Станіслаў Гусак быў аўтарам праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару, які ў выпадку ягонай рэалізацыі пазбавіў бы Беларусь ад паліўнай залежнасці ад Расеі.