Памёр сын Лідзіі Ярмошынай



Як стала вядома «Нашай Ніве», на 40-м годзе жыцця памёр адвакат Аляксей Ярмошын, адзіны сын старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Ён меўся сустракацца з кліентам, але тэлефон адваката не адказваў. Вартая даверу крыніца пацвердзіла «Нашай Ніве» смерць Аляксея Ярмошына.

Апошнім часам ён працаваў у Менскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №2. А раней стаяў па іншы бок барыкадаў — фігураваў як намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Менска.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, сям’і і дзяцей у Аляксея не было.

Бацька адваката, Дзмітрый Ярмошын, жыве ў Калінінградзе. Адносіны з сынам ён амаль не падтрымліваў.

Некалькі гадоў таму памерла маці старшыні ЦВК. Лізавета Гаркавенка была доўгажыхаркай, пражыла больш за 95 гадоў.

Наша Ніва