Памёр Валерый Шчукін



На 79-ым годзе жыцця памёр вядомы беларускі праваабаронца і апазіцыянер Валерый Шчукін. У 1995 годзе ён стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі, а пазней запомніўся сваім змаганнем з лукашэнкаўскім рэжымам. Яго неаднаразова пераследавалі і каралі, але зламаць не маглі.

Нарадзіўся Валерый Шчукін 22 сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. У 1951 сям’я вярнулася ў Беларусь, у Талачынскі раён, на радзіму маці. Скончыў беларускую пачатковую школу, пасля бацькі перавялі яго ў расейскую школу ў Менску.

З 15 гадоў працаваў слесарам на менскім заводзе буддэталяў. Служыў у войску, у 1966 скончыў Ленінградскую вышэйшую вайскова-марскую інджынерную вучэльню па вайсковай спецыяльнасці «карабельны інжынер-мэханік» і цывільнай — «эксплуатацыя парасілавых установак». Цягам 27 гадоў служыў афіцэрам ВМФ, капітан другога рангу ў адстаўцы. Пасьля выхаду ў рэзерв працаваў у 1987—1995 машыністам крана-трубапракладніка.

У 1996—2003 гадах Шчукін жыў у Полацку.

У 1995 годзе быў абраны ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га склікання. Выконваў функцыі сакратара камісіі нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю. У час канстытуцыйнага перавароту 1996 года выказваўся супраць прапаноўваных Лукашэнкам зменаў, падтрымаў ягоны імічмент, удзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінет старшыні ЦВК. У 1998 быў выключаны з кампартыі. Быў сябрам Беларускага Хельсінкскага Камітэту і БАЖ.

За грамадска-палітычную дзейнасць шматразова затрымліваўся міліцыяй, быў караны штрафамі і арыштамі. Апошнія гады моцна хварэў.

Светлая памяць…